📜28 мая ў Печышчанскай сярэдняй школе адбылося фальклорнае свята «Камаедзіца», галоўным героем якога з’яўляецца мядзведзь.🐻 Удзельнікі гуртка «Спадчына» спявалі прыпеўкі, танцавалі,💃ладзілі гульні.🪗🪇Гэтым самым імкнуліся дапамагчы «абудзіцца мядзведзю». Частаваліся абрадавымі стравамі: блінамі, аладкамі, гарохавымі камамі, кісялём — усім, што любіць мядзведзь.🥞🍯 «Камаедзіца» не проста забава, а сімвалічны дзень яднання чалавека з прыродай, наша памяць і спадчына, якую трэба зберагчы і перадаць наступным пакаленням.🌻🏵️