Дзень беларускага пісьменства.

📝📚Дзень беларускага пісьменства — гэта свята слова і духоўнасці, свята, якое аб’ядноўвае культуру, гісторыю і сучаснасць. Гэта добрая магчымасць успомніць пра вытокі асветы, пра людзей, якія праз стагоддзі захоўвалі мову і кнігу, і адначасова зазірнуць у будучыню, дзе слова застаецца галоўнай каштоўнасцю. Падчас цікавай размовы на тэму «Напісанае застаецца…» вучні Печышчанскай сярэдняй школы змаглі падзяліцца думкамі наконт значнасці свята, паслухаць мастацкае слова і прыйшлі да ўсведамлення, што любоў да роднага слова павінна жыць штодня. Толькі тады наша гісторыя і культура набудуць моц і пашану💯.