Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

🌼🌼»Беларуская мова- душа народа».🌼🌼 Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў «Печышчанскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна». З вялікім задавальненнем вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у моўным турніры «Знатакі роднай мовы «. А вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Гаворым па-беларуску». Не засталіся без увагі і вучні 8-10 класаў, якім прапанавалі спаборніцтва «Размаўляй са мной па- беларуску». На перапынках гучала беларуская музыка, 🪇былі наладжаны выставы «Беларускі слоўнік у прадметах»,🪅 «Родная мова — зараначка наша», «Скарбонка мудрасці».🧰А падчас акцыі «Сэрца для мовы»♥️💌 вучні мелі магчымасць сказаць цёплае слова сваёй роднай мове або павіншаваць яе. У завяршэнне тыдня самыя старэйшыя вучні парадавалі ўсіх чэленджам «Паэзіі радок чароўны».📜✍️ Усе мерапрыемствы далі магчымасць яшчэ раз пераканацца ў непаўторнасці і прыгажосці нашай роднай мовы.💝🌼🌸