Традыцыю святкавання падтрымалі ўдзельнікі фальклорнага гуртка «Спадчына» Печышчанскай сярэдняй школы🐻🐐. Дзеці, апрануўшыся ў святочныя касцюмы, пайшлі калядаваць. Іх сустракалі з вялікай радасцю. Калядоўшчыкі пажадалі людзям дабрабыту, урадлівасці, здароўя на ўвесь год.☃️За гэта атрымалі не толькі цудоўныя пачастункі🧇🥮🍫, але і шмат станоўчых эмоцый.




